Фотафакт: у Гродна прыбылі сусветна вядомыя вандроўцы з Аўстраліі. 13 гадоў таму яны пачалі кругасветку

Раніцай 6 верасня ў Гродне быў заўважаны «дом на колах» сусветна вядомых падарожнікаў з Аўстраліі - Джона і Лінды Пайндер, паведамляе AUTOGRODNO.BY. Іх Isuzu стаяў на паркоўцы па вуліцы Дарвіна.

Вандроўцы вядомыя тым, што 13 гадоў таму адправіліся з Аўстраліі ў кругасветнае падарожжа. Спачатку яны падарожнічалі ў Паўднёвай Амерыцы, затым у Паўночнай. Далей прыехалі ў Ірландыю і Вялікабрытанію, аб’ехалі ўсю Еўропу і нядаўна здзейснілі падарожжа па Расіі.

На днях вандроўцы прыехалі ў Беларусь, пабываўшы ў Віцебску і Мінску. Учора днём падарожнікаў сустрэлі ў Лідзе.

Свой шлях Джон і Лінда трымаюць далей у Заходнюю Еўропу, затым маюць намер падарожнічаць па Афрыцы і ўжо потым плануюць вярнуцца дадому.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025