У верасні 2018 года Гродзенскі дзіцячы хоспіс адзначыць 10-гадовы юбілей сваёй дзяенасці. Пра тое, як працуе хоспіс, яго супрацоўнікі расказалі журналістам 5 верасня на медыя-сняданку.
Як усё пачыналася
У 2008 годзе, калі быў арганізаваны дзіцячы хоспіс, у Беларусі не было нават адпаведнай нарматыўнай базы, расказала дырэктарка хоспіса, Вольга Вялічка. І разумення, як дапамагаць безнадзейна хворым дзецям і сем’ям з такімі дзецьмі, таксама не хапала. Было толькі ўсведамленне, што такіх дзяцей непазбежна чакае альбо цяжкая форма інваліднасці, альбо хуткая смерць.
Працавалі з невылечнымі дзецьмі толькі медыцынскія ўстановы і ахапіць увесь комплекс неабходнай падтрымкі было практычна немагчыма.
Хоспіс узнік як грамадская арганізацыя і на пачатку складаўся з 2 супрацоўнікаў. Пад іх апекай было 8 дзяцей. Зараз у дзіцячым хоспісе працуе 8 чалавек, а дзяцей пад іх апекай 86.
Хаця вылечыць захворванні гэтых дзяцей немагчыма, ім патрэбна медычная дапамога, калі яны хварэюць на іншыя захворванні, напрыклад, звычайныя прастуды. Апроч таго, у дзіцячым хоспісе яны атрымліваюць рэабілітацыю на даму і абілітацыю ў сэнсорным пакоі хоспіса.
Значную частку працы складае і псіхалагічная дапамога сем’ям, што маюць невылечна хворых дзяцей, а таксама сацыялізацыя дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці. На пачатку працы дзіцячы хоспіс не меў літаральна нічога, апроч жадання дапамагаць дзецям. Зараз ён працуе ў добрым памяшкані, адрамантаваць каторае дапамаглі валанцёты. Тут ёсць безбар’ерны кінатэатр працуе «круглы» тэатр, каторы прыдумалі таксама валанцёры хоспіса.Не толькі медычная дапамога
Супрацоўнікам хоспіса ўвесь час даводзіцца мець справу са складанымі тэмамі смерці. Таму яны дбаюць і пра духоўную падтрымку такіх сямей. Хоспіс супрацоўнічае са святарамі розных канфесій і яны суправаджаюць сем'і ў складаны час сыходу дзіцяці.
Сацыяльная дапамога ад дзіцячага хоспіса складаецца з забеспячэння сямей з хворымі дзецьмі неабходным медыцынскім абсталяваннем, матэрыяламі для догляду і лекамі. Гэтыя рэчы набываюцца за кошт дабрачынных ахвяраванняў.
Дзіцячы хоспіс і гродзенскі бізнес
Адна з сучасных задач хоспіса, меркаваннем Вольгі Вялічка, не толькі збіраць сродкі, але і самім іх зарабляць. Зараз тут стварылі калекцыю адаптыўнага адзення, што будзе пасаваць для людзей з інваліднасцю. У перспектыве мяркуецца адкрыць сацыяльнае прадпрыемства па яе серыйнаму выпуску.
Падтрымлівае дзіцячы хоспіс і мясцовы бізнес праз акцыю «Адзінка, якая ратуе жыццё». У межах акцыі прадпрыемствы пералічваюць 1% з прыбытку на карысць хоспісу. Многія прадпрыемствы ахвяруюць сродкі і па-за межамі акцый. Калі вы бачылі на дзвярах ці вітрынах установаў налепку «Сябра дзіцячага хоспісу», то ведайце — гэта такія прадпрыемствы.Да слова, кавярня Н2О, дзе праходзіў медыясняданак, таксама сябра хоспісу. Апроч медыясняданка, тут ужо некалькі гадоў праходзяць навагоднія святы для сямей з хворымі дзецьмі і тых, хто іх падтрымлівае.