Каб ўваходны квіток стаў сувенірам на памяць, замкавы комплекс «Мір» запрашае ўсіх паўналетніх жадаючых паўдзельнічаць у арыгінальным конкурсе па стварэнні унікальнага пропуску ў музей, піша «Звязда».

Лепшы творца атрымае галоўную ўзнагароду — 1000 беларускіх рублёў ад рэстарана беларускай кухні «Княжеский двор», а той, каму дастанецца прыз глядацкіх сімпатый, — бібліятэку друкаваных выданняў музея.

Больш за тое, пакуль ўдзельнікі конкурсу будуць чараваць над дызайнам квітка, яны змогуць літаральна ўвесь верасень правесці ў замку, збіраючы матэрыял. Падарожнічаць па залах комплексу і бясплатна фатаграфаваць інтэр'еры і музейныя экспанаты пастаяннай экспазіцыі. Каб прыняць удзел у творчым спаборніцтве, трэба знайсці на сайце музея анкету, запоўніць яе і з 1 па 30 верасня даслаць на адрас: іnfo@mіrzamak.by з паметкай «на конкурс». Сюды ж да 30 верасня можна дасылаць і створаныя працы.

Ацэньваць творчасць з 1 па 15 кастрычніка будзе кампетэнтнае журы: вядомыя беларускія дызайнеры, фотамастакі і прадстаўнікі PR-супольнасці. Вызначаць каштоўнасць дасланай працы будуць па арыгінальнасці графічнага, дызайнерскага або канструкцыйнага рашэння, якое падштурхне чалавека захаваць квіток на памяць пра наведванне комплексу.

Дарэчы, дызайнерскія квіткі-пераможцы стануць сапраўдным пропускам на ўваход у музей. Іх будуць выдаваць у касах Мірскага замка наступныя пяць гадоў.