Гэтым разам ён сыграе ў абноўленай пляцоўцы «Цэнтра гарадскога жыцця». Пляцоўка пераехала ў будынак па адрасу вул. Кірава, 3. Канцэрт адбудзецца 6 верасня, а 19.00.

Апошнім разам Лявон Вольскі прыязджаў у Гродна ў маі. Гурт Volski на чале з Лявонам Вольскім наведаў наш горад з «найлепшымі песнямі ўсіх часоў». Музыкі выканалі песні часоў N.R.M. і «Мроі», а таксама кампазіцыі з сольных альбомаў Вольскага ў электрычным гучанні. Удзячныя прыхільнікі пісалі пазней у сацсетках, што «залу ледзьве не разнеслі» і «было неверагодна».


Лявон Вольскі выступіў у Гродне: з натоўпам прыхільнікаў, але амаль без БЧБ