На вуліцы Бялінскага праблемы з ямамі існуюць ужо некалькі гадоў, але толькі ў канцы жніўня 2018 года гродзенскія дарожнікі даехалі ў гэты раён і залаталі некаторыя праблемныя месцы. Зрабілі яны гэта цікавым спосабам: з дапамогай чайніка.

«Як застыгне эмульсія, то будзе лепш чым асфальт», — казалі рабочыя.

Дарожнікі ліквідавалі ямы ўручную з дапамогай чайніка з эмульсіяй, а пасля пасыпалі жвірам. Нягледзячы на ​​незвычайны спосаб рамонту, жыхары вуліцы засталіся задаволеныя.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life