Падапечныя Ігара Кавалевіча ў рамках 20-га тура гасцявалі ў Мінску ў мясцовага “Дынама” і прайгралі з лікам 1:0. Адзіны мяч на 64-й хвіліне забіў Галавіч.
Ігар Кавалевіч пасля матчу:
“Не заслужылі сёння паразы. Але гэта футбол. Падчас выканання стандарту супернікам мы страцілі канцэнтрацыю, што прывяло да ўзяцця варот. Спрабавалі выправіць становішча, але не забілі. Віншую “Дынама” з перамогай”.
“Дынама – Мінск” – “Нёман” – 1: 0
Пасля паразы ў сталіцы “Нёман” апусціўся на 8-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 29 ачкоў.
Свой наступны матч гродзенцы правядуць на сваім полі 16 верасня і будуць прымаць “Іслач”.