24 жніўня 2018 на дарозе з Літвы ў Польшчу (Каўнас — Сувалкі) мабільная брыгада супрацоўнікаў літоўскай мытні спыніла для праверкі звычайную з выгляду фуру на беларускіх нумарах, піша euroby.info.
Паводле дакументаў машына рухалася ў Германію, а вось замест заяўленых драўляных паддонаў перавозіла велізарную кантрабанду цыгарэт вытворчасці Беларусі.
Машына везла на Захад цыгарэты «Фэст», «NZ», «Мінск» з беларускімі акцызнымі маркамі - агулам 11 млн 650 тыс. штук. Толькі ў Літве тавар быў ацэнены на суму больш за 1 млн 800 тыс. еўра, у Германіі гэтая лічба павялічылася б яшчэ больш.
Беларускі кіроўца быў арыштаваны папярэдне на 1 месяц.
Нядаўна Hrodna.life пагутарыў з гродзенцамі, якія добра памятаюць, як развіваўся кантрабандны бізнес на памежжы. Чытайце іх успаміны па спасылцы ніжэй.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…