Літоўцы затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт на 2 мільёны еўра. Беларускі кіроўца арыштаваны

24 жніўня 2018 на дарозе з Літвы ў Польшчу (Каўнас – Сувалкі) мабільная брыгада супрацоўнікаў літоўскай мытні спыніла для праверкі звычайную з выгляду фуру на беларускіх нумарах, піша euroby.info.

Паводле дакументаў машына рухалася ў Германію, а вось замест заяўленых драўляных паддонаў перавозіла велізарную кантрабанду цыгарэт вытворчасці Беларусі.

Машына везла на Захад цыгарэты “Фэст”, “NZ”, “Мінск” з беларускімі акцызнымі маркамі – агулам 11 млн 650 тыс. штук. Толькі ў Літве тавар быў ацэнены на суму больш за 1 млн 800 тыс. еўра, у Германіі гэтая лічба павялічылася б яшчэ больш.

Беларускі кіроўца быў арыштаваны папярэдне на 1 месяц.

Нядаўна Hrodna.life пагутарыў з гродзенцамі, якія добра памятаюць, як развіваўся кантрабандны бізнес на памежжы. Чытайце іх успаміны па спасылцы ніжэй.


Купіць за 80 капеек, прадаць за 8 рублёў. Былыя кантрабандысты расказалі пра шлях цыгарэт з Гродна на Захад


Літоўцы затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт на 2 мільёны еўра. Беларускі кіроўца арыштаваны

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: