Аўтобусны парк паведамляе, што з 1 верасня прыпыняецца рух па прыгарадным маршруце Гродна — Аўгустоўскі канал і ў адваротным кірунку. Такі маршрут быў распрацаваны толькі на летні перыяд. Яго перавагай стала магчымасць мацавання для ровараў на аўтобусе.
Маршрут на Аўгустоўскі канал быў арганізаваны ў пачатку чэрвеня па ініцыятыве ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і СЭЗ «Гроднаінвест». Хадзіў ён тры разы на дзень.
З канца ліпеня на аўтобусе, які ездзіў на Аўгустоўскі канал, павесілі мацаванне для ровараў. Пра тое, што аўтобусам у тым кірунку патрэбныя мацаванні, прадстаўнікі «ВелаГродна» казалі яшчэ некалькі гадоў таму. Аўтобусны парк адрэагаваў толькі ў ліпені 2018.
Мацаваннем для ровараў на аўтобусе скарысталася шмат гродзенцаў, але дакладная колькасць не паведамляецца, бо перавозка двухколавага транспарту ажыццяўлялася бясплатна. Сам жа білет на аўтобус каштаваў 2,89 руб.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…