Аўтобусны парк паведамляе, што з 1 верасня прыпыняецца рух па прыгарадным маршруце Гродна – Аўгустоўскі канал і ў адваротным кірунку. Такі маршрут быў распрацаваны толькі на летні перыяд. Яго перавагай стала магчымасць мацавання для ровараў на аўтобусе.

Маршрут на Аўгустоўскі канал быў арганізаваны ў пачатку чэрвеня па ініцыятыве ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і СЭЗ “Гроднаінвест”. Хадзіў ён тры разы на дзень.

З канца ліпеня на аўтобусе, які ездзіў на Аўгустоўскі канал, павесілі мацаванне для ровараў. Пра тое, што аўтобусам у тым кірунку патрэбныя мацаванні, прадстаўнікі «ВелаГродна» казалі яшчэ некалькі гадоў таму. Аўтобусны парк адрэагаваў толькі ў ліпені 2018.

Мацаваннем для ровараў на аўтобусе скарысталася шмат гродзенцаў, але дакладная колькасць не паведамляецца, бо перавозка двухколавага транспарту ажыццяўлялася бясплатна. Сам жа білет на аўтобус каштаваў 2,89 руб.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы