Каля 15:00 25 жніўня на скрыжаванні пр-та Касманаўтаў і вуліцы Лідскай сутыкнуліся легкавыя аўтамабілі Mitsubishi і Volkswagen. У выніку аварыі Mitsubishi заехаў у агароджу дома і спыніўся за 20 см ад пабудовы. Прычынай аварыі магла стаць няўважлівасць кіроўцы адной з машын.
На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі міліцыі. Вядома, што дапамога медыкаў кіроўцам аўтамабіляў не спатрэбілася.
Сведкі паведамляюць, што ад моцнага ўдару Mitsubishi адкінула на тратуар. Па інэрцыі аўто працягнула рух і сутыкнулася з секцыяй бетоннага плота.
https://www.instagram.com/p/Bm5uulsBZTv/?taken-by=raslkulevich