Гродзенскі джазмэн Аляксандр Краўчук ладзіць у Гродне цікавы музычны праект “Джазавыя гісторыі”. Ён будзе праходзіць у выглядзе музычнай гасцёўні, дзе выступіць сам Аляксандр і запрошаныя музыкі. Першую “гісторыю” прэзентуюць ужо 9 верасня ў дворыку музея гісторыі рэлігіі.
https://youtu.be/jGuFh-gDBWA
Надалей музычныя сустрэчы будуць адбывацца штотыдзень, па выходных. Пакуль будзе дазваляць надвор’е, музыкі будуць выступаць у дворыку, пасля сустрэчы пройдуць у залі музея.

Глядзіце вітальнае відэа праекта, слухайце джаз і прыходзьце паслухаць “Джазавыя гісторыі” ад гродзенскага джазмэна і яго калегаў.
https://youtu.be/F4sVcawvEZk



