Група маладых гродзенцаў на чале з ксяндзом Андрэем Белаблоцкім 18 жніўня прайшлася па Гродне ў пошуках бедных і бяздомных, каб падзяліцца з імі ежай.
Акцыю арганізавала каталіцкая моладзь горада, якая кожную нядзелю збіраецца ў цэнтры Гродна каб спяваць — і такім чынам распаўсюджваць Евангелле.
«Гэта нешта новае для нас, — распавядае валанцёрка Ева. — Ксёндз прапанаваў пайсці раздаць бутэрброды бедным. Сабралася не так шмат чалавек, як для спеваў у цэнтры, але было 10 чалавек і кожны прынёс бутэрброды, памідоры, яблыкі, кефір. Важна, што мы прынеслі радасць гэтым людзям, прысвяціць ім час, пагаварыць з імі. Людзі, якія нам сустракаліся, былі радыя, многія прасілі аб малітве за іх».
Акцыя дзялення ежай з тымі, хто мае ў гэтым патрэбу, можа ў будучыні стаць пастаяннай.
Дарэчы, каталіцкая моладзь спявае ў цэнтры горада кожную нядзелю ўвечары.
https://www.instagram.com/p/Bk--dTThFIP/?taken-by=raslkulevich