Падапечныя Сяргея Пушкова ў Гродне 20 жніўня абыгралі зборную “U-20” і выйшлі ў фінал турніру, дзе сустрэнуцца з “Дынама-Маладзечна”.
“Нёман” здолеў на сваёй пляцоўцы абыграць няўступлівую моладзь з “U-20” – 4: 1
А інтрыга ў групавым этапе захоўвалася да апошняга і было незразумела хто пройдзе ў фінал турніру. Дзякуючы перамогам у асноўны час у “Шахцёра”, “Юнацтва” і “Нёмана” стала па 14 ачкоў.
У матчах паміж гэтымі дружынамі ўсе каманды набралі па 3 ачкі, таму шчасліўчык вызначыўся па розніцы закінутых і прапушчаных шайбаў. У “Нёмана” гэты паказаць «+1», у “Юнацтва” – “0”, а ў “Шахцёра” – «- 1».
Выніковая табліца: “Дынама-Маладзечна” – 16 ачкоў (7 матчаў), “Нёман” – 14 (7), “Юнацтва” – 14 (7), “Шахцёр” – 14 (7), “Гомель” – 11 (7), “Данбас” – 8 (7), “Беларусь U -20” – 4 (7), “Металург” – 3 (7).
Такім чынам, у фінале Кубка Салея, які адбудзецца 24 жніўня згуляе “Дынама-Маладзечна” і “Нёман”.



