У чарговым матчы Кубка Салея гродзенскі «Нёман» на хатнім лёдзе прымаў жлобінскі «Металург». Цяжкі матч паміж супернікамі скончыўся з лікам 4:3 на карысць гродзенцаў.

Перамога далася гродзенскай камандзе складана і гэта нягледзячы на тое, што чырвона-чорныя ў пачатку трэцяга перыяду вялі ў 3 шайбы. Пасля гэтага падапечныя Сяргея Пушкова выпусцілі сваю перавагу, але ўсё ж такі змаглі давесці гульню да перамогі.

«Нёман» — «Металург» 4:3 (0:1, 1:0, 3:2)

галы:
09.25 0:1 — Ягораў (Нікулін, Шыкуць)
31.28 1:1 — Рэмезаў (Ляўша, Кіслы, — бол.)
41.08 2:1 — Шуба (Пітуле, С.Маляўка)
42.12 3:1 — Савінаў (Хараманда)
42.21 4:1 — Шуба (Кіслы, Рэмезаў)
53.41 4:2 — Севастьянаў (Кунцэвіч)
55.40 4:3 — Маслюкоў (Слыш, Феклістаў)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«Не атрымаўся ў нас трэці перыяд. Усё, што хлопцы павінны былі выканаць, не атрымалася абсалютна. Нават не зразумела, што з’явілася таму прычынай. У другім перыядзе добра дадалі, шмат нападаў было, адзінае, што не так часта да варот даводзілі шайбу, але тэрытарыяльна валодалі перавагай. Гэта валоданне і вылілася ў тыя галы, якія забілі ў трэцім перыядзе. Пяціхвіліннае расслабленне вярнула матч, у прынцыпе, таму — усё магло скончыцца ў авертайме, калі б у канцы нас брамнік не выратаваў. Гульня, на сённяшні дзень, была роўная, проста мы больш рэалізавалі момантаў, якія стварылі».

Свой наступны матч «Нёман» правядзе 20 жніўня ў Гродне і будзе прымаць зборную «U-20».