Асобу мужчыны, які пазбавіў жыцця гадаванца, усталявалі, праводзіцца праверка. Яго могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, піша УУС.
Жыхар Грандзіч выйшаў да сябе ў двор, дзе бегаў сабака. Ён кажа, што сабака пачаў паводзіць сябе агрэсіўна. Таму злавіў пітомца і павесіў на дрэве. Праз некалькі дзён мёртвага сабаку выявілі мясцовыя жыхары і паведамілі пра гэта ў міліцыю.
Гэта не першы выпадак, калі гродзенцы агрэсіўна паводзяць сябе з жывёламі.