Чуткі пацвердзіліся: у Гродне сям’я з дзецьмі перахварэла на адзёр

Чуткі, якія з’явіліся на мінулым тыдні, пра тое, што ў Гродне перахварэла на адзёр сям’я з дзецьмі, пацвердзіліся, пішуць Naviny.by.

Як паведаміла БелаПАН загадчыца аддзела эпідэміялогіі Гродзенскага занальнага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Кісель, гаворка ідзе пра сям’ю з чатырох чалавек з двума дзецьмі. Дзеці не былі прышчэплены. У цяперашні час у іх дома праводзяцца санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.

Акрамя гэтага, з пачатку года былі зарэгістраваныя тры выпадкі захворвання на адзёр сярод дарослых. Ва ўсіх выпадках, уключаючы апошні, захворванне працякала ў лёгкай ці сярэднецяжкай форме, без ускладненняў.

Святлана Кісель таксама адзначыла, што ва ўсіх выпадках заражэнне адбылося за межамі Гродна: адзін чалавек заразіўся ў Ваўкавыску, двое — ва Украіне. Сям’я з дзецьмі як мяркуецца заразілася за межамі Гродзенскай вобласці пры кантакце з грамадзянамі Украіны, якія прыехалі ў Беларусь.

Спецыяліст падкрэсліла, што гэта не ўспышка захворвання, а адзінкавыя выпадкі, не звязаныя паміж сабой.

«У Гродне на працягу доўгага часу захоўвалася добрая сытуацыя па адзёру, — заявіла Кісель. — З 2003 года выпадкі захворвання не рэгістраваліся, акрамя 2015 года, калі быў зарэгістраваны адзін выпадак у дарослага. У перыяд з 1996 па 2002 год рэгістраваліся адзінкавыя выпадкі інфекцыі (ад аднаго да пяці). А, напрыклад, у 1993 годзе было каля 360 выпадкаў. Таму можна казаць пра тэндэнцыі да зніжэння захворвання, вядома, у першую чаргу дзякуючы вакцынацыі».

Разам з тым, дадала загадчыца аддзела эпідэміялогіі, з улікам неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краінах Еўропы і суседніх дзяржавах (асабліва ва Украіне), а таксама высокага ўзроўню міграцыі насельніцтва, існуе рызыка завозу інфекцыі на тэрыторыю Гродна і Гродзенскага раёна.
Святлана Кісель падкрэсліла важнасць імунізацыі насельніцтва, а таксама памылковасць існуючай думкі пра тое, што імунізацыя можа быць больш небяспечнай, чым сама хвароба.

Паводле апошніх звестак Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, на пачатак ліпеня ў Беларусі было зафіксавана 178 афіцыйна пацверджаных выпадкаў адзёру. У большасці выпадкаў хворыя заразіліся ва Украіне.

Падзяліцца
Меткі: здароўе

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025