Горад

«Кітайскі дэкор і домікі? Гэта пакуль чуткі». Набыць будынак былой медакадэміі можа яшчэ любы ахвотны

Пра тое, што менавіта кітайцы набудуць будынак былой медыцынскай акадэміі, гаварыць пакуль рана. Такога меркавання прытрымліваецца намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык. З яго слоў, інвестары з азіяцкай краіны пакуль толькі выказалі жаданне ўдзельнічаць у аўкцыёне.

Інфармацыя пра магчымых кітайскіх інвестараў афіцыйна з’явілася 10 жніўня. У гэты дзень у гарвыканкаме паміж кіраўніцтвам горада і прадстаўнікамі кітайскай правінцыі Ганьсу быў падпісаны мемарандум аб рэалізацыі сумеснага праекта па рэканструкцыі гістарычнага будынка ў цэнтры Гродна пад турыстычны комплекс.

[irp posts="77 607″ name="Кітайцы могуць выкупіць будынкі ў цэнтры Гродна. Асабліва іх цікавіць будынак былой ваеннай камендатуры"]

«Тое, што кітайцы набудуць гэты будынак, гэта пакуль толькі размовы. Ёсць усталяваны парадак перадачы аб’екта інвестару, — распавядае Андрэй Болтрык. — Аб'ект ў цэнтры Гродна пакуль без гаспадара і каб яго аднавіць патрабуюцца каласальныя сродкі. Пакуль іншых крыніц, акрамя перадачы прыватнаму інвестару, мы не бачым. Кітайцы гэта адзін з магчымых варыянтаў. Пакуль яны выказалі свае намеры, але не пацвердзілі».


Андрэй Болтрык адзначыў, што мемарандум падпісаны пра тое, што кітайскія інвестары выказалі жаданне ўдзельнічаць у аўкцыёне. А ў іх можа ўдзельнічаць любая прыватная асоба. Умова для ўсіх інвестараў адна: цягам чатырох гадоў уцягнуць аб’ект у гаспадарчы абарот.

[irp posts="77 861″ name="Chinatown у парку Жылібера? Чаму нельга дазваляць будаваць у кітайскім стылі ў цэнтры Гродна"]

«Што тычыцца таго, што там будзе, то нават калі дапусціць, што будынак набудуць кітайцы, то ёсць парадак узгаднення рэканструкцыі такіх аб’ектаў. Гэта ў першую чаргу бачанне Міністэрства культуры. Знешні выгляд будынка захаваецца, гэта зразумелая справа. А кітайскі дэкор і домікі гэта пакуль чуткі», — дадаў Болтрык.

Адрэстаўраваць за чатыры гады

Па ўмовах таргоў новы ўласнік палаца можа рэканструяваць будынак пад аб’ект адміністрацыйнага або культурна-асветніцкага прызначэння. Пераможца таргоў павінен падпісаць ахоўнае абавязацельства на нерухомую гісторыка-культурную каштоўнасць, а на працягу наступных чатырох гадоў - правесці капітальны рамонт палаца і ўвесці яго ў эксплуатацыю. Акрамя самога палаца з усімі прылеглымі будынкамі і будынкамі агульнай плошчай 2,5 тыс.кв.м пераможца таргоў таксама атрымае права арэнды зямельнага ўчастка плошчай каля 89 сотак на 50 гадоў. Пачатковая цана абъекта— 2,3 млн рублёў або каля 1,2 млн долараў.

Гістарычная даведка

Палац пачаткова будаваўся ў 1770-я гады як медыцынская акадэмія. Пасля кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў будынак князям Чацвярцінскім. З сярэдзіны 19 стагоддзя князі частку палаца здавалі ў арэнду паштова-тэлеграфнай канторы, а пазней — інтэрнату Другога армейскага корпуса і ўпраўленню павятовага вайсковага начальніка. Амаль да самага пачатку Другой сусветнай вайны шэраг памяшканняў выкарыстоўваўся пад здымныя кватэры. У адной з такіх кватэр у 1890 г. нарадзіўся заснавальнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юзаф Ядкоўскі. Амаль адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны палацавы комплекс быў перададзены ваеннаму суду і камендатуры Гродна, дзе яны размяшчаліся да 2014 года.

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024