Горад

Стары горад як на далоні: на даху ГД «Нёман» адкрылася назіральная пляцоўка і кафэ

У Гродне 15 жніўня афіцыйна адкрылі назіральную пляцоўка «Дахі старога горада» і кафэ «Дах свету» («Крыша мира»). Яны размясціліся на вышыні больш за 25 метраў - на даху гандлёвага дома «Нёман» у самым цэнтры горада. Для гараджан дах гандлёвага дом «Нёман» адкрыюць 16 жніўня ў 10:00.

Назіральную пляцоўку над былым універмагам сімвалічна назвалі «Дахі старога горада». Адсюль, як на далоні, бачныя дахі старых гродзенскіх будынкаў, якія можна ўбачыць не праз аконнае шкло і не праз празрыстыя сценкі агляднага ліфта, а ўжывую.

Тэрыторыя назіральнай пляцоўкі падзелена на зону адпачынку і тэрыторыю для прагулак. У цэнтры агляднай пляцоўкі размясцілася новае лаўнж-кафэ на 100 месцаў пад назвай «Дах свету» («Крыша мира»). Яно размяшчаецца на ўзнёслай тэрасе пад навесам-купалам, займае плошчу 350 квадратных метраў. Падобнае кафэ на даху ёсць толькі ў Мінску, сярод абласных цэнтраў Гродна — адзіны можа пахваліцца такім месцам.

Трапіць на дах можна як па лесвіцы, так і на панарамным ліфце, які адразу дастаўляе ў кафэ «Вялікі Буфет» на чацвёрты паверх і на дах, без прыпынкаў па дарозе. Ліфтам можа карыстацца кожны наведвальнік гандлёвага дома, пры гэтым падымацца на ім можна і пасля закрыцця «Нёмана».

Аглядная пляцоўка на даху ў сэрцы Гродна будзе працаваць бясплатна. У ГД «Нёман» упэўненыя, што яна стане яшчэ адным папулярным месцам адпачынку гараджан і турыстаў.

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025