12 жніўня ў Гродне з чацвёртага паверху выкінулі сабаку. Валанцёры Пункта ўтрымання безнаглядных жывёл назвалі яго Грэем і адправілі ў ветклініку “Друзья”. Зараз Грэй аднаўляецца і знайшоў часовую ператрымку. Валанцёры просяць дапамагчы ў зборы сродкаў на лячэнне.

“Здароўе яго, вядома, падарванае, – пішуць валанцёры. – Вывіх левай тараннай косткі, пераломы I і V левых пястных костак, расколіна IV левай пястнай косткі, ўдары па ўсім целе. Усё баліць, ные і турбуе. Падняцца сам ён не можа. Яшчэ не вырашана пытанне з вывіхам сустава, трэба  паказацца некалькім спецыялістам. Але мы жывыя і настроены пазітыўна. Апетыт паляпшаецца, што таксама толькі на карысць”.


У Гродне выкінулі сабаку з чацвёртага паверху. Шукаюць сведкаў інцыдэнту і новых гаспадароў для жывёлы


На 14 жніўня доўг перад клінікай “Друзья” складае 258,25 рублёў. Пункт ўтрымання безнаглядных жывёл не можа самастойна выплаціць грошы. Грэю вельмі патрэбныя пялёнкі, хоць ён і выхаваны і трывае да апошняга.

Дапамагчы можна, ахвяраваўшы суму непасрэдна ў клініцы “Друзья”  з пазнакай “для Грэю”, перадаць праз валанцёраў альбо пералічыць на карту. За рэквізітамі звяртайцеся да валанцёраў . На 15 жніўня сабралі ўжо 83 рублі.