13 жніўня ў 16.40 паведамілі аб загаранні ў кабінеце на другім паверсе інжынернага корпуса ААТ «Белкард» у Гродне. На прадпрыемства накіравалі 11 аўтацыстэрнаў, 2 аўтамабіля хуткага рэагавання і аўталесвіцы, піша МНС.
Першыя ратавальнікі выявілі задымленне на другім паверсе інжынернага корпуса ў кабінеце начальніка лабараторыі. Высветлілася, што ў гэты дзень праводзілі дэмантаж металічных вокнаў. Для работ выкарыстоўвалі газавы рэзак.
У нейкі момант рабочыя заўважылі ўзгаранне ў адным з кабінетаў. Яны паспрабавалі патушыць яго вогнетушыцелем. Разам з рабочымі полымя патушылі яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС.
У выніку пажару пашкоджана маёмасць у кабінеце, закураны сцены і столь. Пацярпелых людзей няма. Прычынай пажару лічаць парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…