Арганізатары фестывалю напісалі ў сацсетках, што акрамя шэрагу клубных міні-фэстаў «Наш Дзень» цягам году ў Мінску, плануюць зрабіць шэраг міні-фэстаў у рэгіёнах з удзелам вядомых і маладых гуртоў.

Гродзенцы пісалі ў каментарах, што пайшлі б на такі фестываль. Пра магчымыя даты і выканаўцаў будзе вядома пазней.

«Наш Дзень» — гэта новы рок-фестываль. Ён прайшоў 30 чэрвеня на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам. У фэсце прынялі удзел: Volski, Dzieciuki, Akute, B: N, «Дай дарогу!», Nizkiz, Neuro Dubel, «Крама», The Superbullz, Мутнаевока, Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў.

Цяпер «Наш Дзень» — гэта кампанія, якая займаецца арганізацыяй беларускіх канцэртаў рознага ўзроўню, святаў і карпаратываў; ажыццяўляе менеджмент айчынных гуртоў і выканаўцаў.