З вечара 12 жніўня ўжо можна будзе забраніраваць квіткі на хатнія матчы «Нёмана» ў Лізе чэмпіёнаў, а на наступны дзень пачнецца продаж праз касу Лядовага палаца.
Забраніраваць білеты можна будзе пасля 21:00 па спасылцы: http://hockey.vot.by. У гэтым годзе кошт квіткоў на матчы Лігі чэмпіёнаў у Гродне вар'іруецца ад 5 да 10 руб.
У касе Лядовага квіткі можна будзе набыць з 13 жніўня.
Рэжым работы касы:
пн. — пт. 09:00 — 19:00
сб. 11:00 — 16:00
нядзеля — выхадны
Першыя два матчы еўракубка гродзенцы правядуць дома. У першым матчы Лігі чэмпіёнаў «Нёман» будзе прымаць 31 жніўня ў Гродне чэшскі хакейны клуб «Камета» з горада Брно. А 2 верасня ў гасцях у гродзенцаў будзе стары знаёмы швейцарскі «Цуг».
Нагадаем, для «Нёмана» ўдзел у Лізе чэмпіёнаў стане трэцім у гісторыі. У сезоне-2015/16 у турніры дэбютавалі чырвона-чорныя, аднак каманда не здолела пераадолець групавы раўнд. У сезоне-2017/18 гродзенскі «Нёман» зноў прадстаўляў Беларусь у еўракубку, і зноў камандзе не ўдалося пераадолець групавую стадыю.