Горад

«За адзеннем, як за піражкамі». На адкрыццё сэканд-хэнд ў Гродне чаргу займалі з вечара

Адкрыццё самага буйнага сэканд-хэнда ў горадзе 10 жніўня выклікала ажыятаж у гродзенцаў. Чаргу ля ўваходу ў краму людзі сталі займаць яшчэ з вечара, а да адкрыцця набралася больш за 200 чалавек.

Прыцягнула гродзенцаў крама на вуліцы Паўднёвай не толькі сваімі маштабамі, але і акцыямі. Першай сотні кліентаў давалі падарункі, а таксама ля ўваходу ў краму працаваў бясплатны фудкорт.

Кірыл і яго сябры прыйшлі да сэканд-хэнда першымі. Маладыя хлопцы хацелі набыць у першую чаргу брэндавае адзенне.

«Так, мы ганяемся за шмоткамі і брэндамі, таму прыходзім сюды першымі. Былі каля крамы дзесьці ў 20:00, а ўжо да ночы сталі падцягвацца і іншыя людзі», — кажа Кірыл.

Да 23:00 ля сэканд-хэнда стаяла чарга каля 20 чалавек. У асноўным гэта моладзь. Раніцай да новай крамы прыйшлі і старэйшыя гродзенцы.

«Вы думаеце мы ад добрага жыцця тут стаім? Нам сорамна, што мы вымушаныя купляць вопратку ў такіх крамах. Вось да чаго дакаціўся беларускі народ», — сказала перад адкрыццём адна з пенсіянерак.

Адчынілі дзверы ў буйны сэканд-хэнд ў 9 раніцы і людзі паваліліся туды натоўпам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025