Для ўсіх, каму не хапіла чырвоных «лідскіх» кедаў, выпушчаных разам з LSTR, беларускі малады і моладзевы брэнд вулічнага адзення Ceremony зрабіў калабарацыю з Лідскай абутковай фабрыкай і выпусціў кеды, і ў іх ужо солд аўт першай партыі з 50 пар. Пра гэта стваральнікі напісалі ў сваім пабліку ў «Вк», піша kyky.org.
«Мы нарэшце разабраліся з усімі вашымі паведамленнямі і адправілі ўсе заказы, так што хутка першыя ўладальнікі нашых лімітаваных кед выйдуць на вуліцы Менска і не толькі, дарэчы гэта быў наш самы хуткі солд аўт, 50 пар разышліся менш чым за гадзіну.
Што да наступнага дропа, то большая частка пар будзе рэалізавана па папярэднім замовам, у вольным доступе пакінем толькі 20%, так што калі вы сапраўды хочаце атрымаць сваю пару, лепш зрабіць гэта праз перадзамову. Да кожнай перадзамовы дарым стыкерпак, ён яшчэ ў працэсе, але будзе выглядаць вельмі эфектна, усё як звычайна, у стылі Ceremony.
Адразу адказваем на ўсе пытанні, якія тычацца адрозненняў ад класічнай мадэлі.
• Заднікам і бакавыя палоскі зробленыя з святлоадбівальнага матэрыялу.
• Мы не проста змянілі колер замшу, ён стаў больш шчыльным і зносаўстойлівым, кеды лепш захоўваюць сваю першапачатковую форму.
• Унутраныя часткі цалкам перапрацаваныя. Дададзены сеткаваты, дыхаючы матэрыял, які забяспечвае больш шчыльнае прыляганне да ступні.
• Адтуліны для шнуркоў акантаваныя металам.
• Шнуркі сталі шчыльней і шырэй, што прадухіляе частае развязванне.
• Брэндынг Ceremony на язычку, выкананы лазернай гравіроўкай.
Такім чынам, усё па справе:
• Памеры 40−45.
• Прайс 65 BYN; 32.50 USD; 2050 RUB.
• Дастаўка па ўсім свеце
***
Што гэта за брэнд? Вопратку стварае дызайнер з Мінска і дызайнер з Асакі. У піжамах і камбінезонах ад Ceremony не спяць і не працуюць, а, хутчэй за ўсё, тусуюцца і моднічаюць. Купіць іх рэчы можна толькі ў пабліку, а дыяпазон коштаў у сярэднім — ад 70 да 600 BYN.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…