У Гродзенскай сінагозе 11 жніўня да 115-годдзя з дня нараджэння аўтара сусветнавядомага сінгла «Купіце папяросы» Германа Яблакава пройдзе мерапрыемства, дзе ўсіх жадаючых будуць знаёміць з творчасцю вядомага артыста з Гродна.

Як ні дзіўна, аўтар вядомых «папярос», песні вельмі сугучнай аднаму з перыядаў савецкай гісторыі, ніколі не жыў у Савецкім Саюзе. Ён напісаў гэту песню, будучы рэспектабельным амерыканцам, у пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

Герман Яблакаў (Хаім Яблонік) нарадзіўся ў Гродне ў 1903 годзе ў беднай сям'і. Яго бацька быў масцільшчыкам дарог. Ужо з 12 гадоў Герман пачаў граць дзіцячыя ролі ў мясцовым яўрэйскім тэатры, удзельнічаў у моладзевай сіянісцкай арганізацыі. У 1920 годзе ён пакінуў дом і далучыўся да групы акцёраў, якія давалі прадстаўленні на ідыш у гарадах і мястэчках Літвы і Польшчы. А ў 1924 годзе праз Нямеччыну і Галандыю Яблакаў эміграваў у Штаты. Паводле адной з інфармацый на Эліс-Айлэндзе яму давялося даць імправізаваны канцэрт для іміграцыйных чыноўнікаў, якія не верылі, што ён прафесійны артыст.

«Папяросы» прэзентавалі ў 1932 годзе

За акіянам Яблакаў спачатку граў у невялікіх тэатрах Манрэаля, Таронта, Лос-Анжэлеса ў п’есах на мове ідыш. Выступаў даволі паспяхова, што і дазволіла яму ўжо праз некалькі гадоў перабрацца ў Нью-Ёрк і ў 1930−40-х стаць вельмі прыкметнай асобай у тэатральным свеце Другой Авэню ў эпоху росквіту амерыканскага тэатра на ідыш.

Граў гродзенец, у асноўным, у музычных спектаклях з вялікай колькасцю песень, многія з якіх станавіліся папулярнымі. У адным з такіх спектакляў і з’явіліся ўпершыню «папяросы» — песня прагучала ў аднайменнай п’есе. Здарылася гэта ў 1932 годзе.

Пра што была тая п’еса даведацца ўжо складана, але дакладна вядома, што гледачы песню прынялі на «ўра».

У 1935 году Герман Яблакаў спрадусаваў фільм «Папіросн», у якім у ролі замярзаючага на вуглу вуліцы прадаўца цыгарэт зняўся 11-гадовы Сідні Люмет — будучы выбітны галівудскі рэжысёр пасляваеннага часу.

«Папяросы» — гэта настальгія па Радзіме?

Дык чаму ж, будучы ўжо рэспектабельным амерыканцам, Герман раптам напісаў песню, у якой відавочна адчуваюцца матывы Усходняй Еўропы. Што гэта, настальгія? Адказ знайшлі ў кнізе «Клоўн: Вакол свету з тэатрам на ідыш», якую Яблакаў выдаў пасля вайны. У ёй ён піша, што задума песні ў яго з’явіўся яшчэ ў 1922 годзе, калі жыў і працаваў у Коўна (Каўнасе), у тагачаснай Літоўскай Рэспубліцы.

Ужо дабіўшыся поспеху ў Злучаных Штатах гродзенец вярнуўся да задумы. Да гэтага часу ў яго ўжо былі ўсе магчымасці «вывесці песню ў свет».

Пасля выхаду ў 1935 году фільма «Папіросн» песня стала гучаць паўсюдна, а пасля Другой Сусветнай вайны яе папулярнасць толькі вырасла.
У сінагозе ўспомняць Яблакава і яго вядомыя "папяросы"
Песня атрымала папулярнасць і на гастролях у Еўропе

Пасля Другой Сусветнай вайны песня перажыла другую хвалю папулярнасці. Спрыяла гэтаму сямімесячная паездка самога Яблакава па пасляваенных лагерах для бяздомных «перамешчаных асоб» у Германіі, Аўстрыі і Італіі. За гэтую паездку ён быў узнагароджаны ганаровым дыпломам арміі Злучаных Штатаў. Вядома, у гэтых лагерах было шмат яўрэяў і яўрэйскіх дзяцей — з іх частка была вызвалена з нацысцкіх канцлагераў, частка хавалася на гарышчах, у падвалах, у лясах, у суседзяў і г. д.

Канцэртнае турнэ Яблакава, а ён даў больш за 100 прадстаўленняў, выклікала вялікую цікавасць і «папяросы» гучалі на іх увесь час. На адным з такіх выступаў Яблакаву ўдалося знайсці сваю сястру з Гродна, якая перажыла Халакост.

Але сапраўдны выбух папулярнасці песні выклікала яе выкананне дуэтам сясцёр Бэры (Багельман). Сам Яблакаў добра ведаў сясцёр і асабіста прымаў удзел у пастаноўцы песні. Вынікам стаў маленькі шэдэўр, які хацелася слухаць усім — нават тым, хто не ведаў мовы ідыш.

Памёр Герман Яблакаў у 1981 годзе. Пахаваны разам са сваёй жонкай Бэлай Майзель, таксама вядомай актрысай і спявачкай. Пахаваныя яны ў Нью-Ёрку.

Песня гродзенца, якую ён задумаў амаль 100 гадоў таму гучыць і сёння.

www.youtube.com/watch?v=8OzYOOV8PIc


Если вы ищите хороший ресторан, для того, чтобы отметить юбилей, предлагаем вам посетить ресторан «Split». Ознакомиться с фотогалереей и меню можно тут. Вас ждет уютная атмосфера, вкуснейшая еда.