Даніэль Ястрэмскі адправіўся ў прома-тур з праграмай «Час падкажа» па гарадах Беларусі. У нашай вобласці Даніэль дасць два канцэрты — у Гродне і Лідзе.

Даніэль Ястрэмскі — фіналіст вакальнага конкурсу на «Бітве талентаў» ў 2016-м, прадстаўнік Беларусі на Дзіцячай Новай хвалі-2017 і дзіцячым «Еўрабачанні» гэтага года. 10 жніўня пачуць яго можна будзе з 18.00 у гандлёвым цэнтры «OldСity». Арганізатары абяцаюць аўтографы, памятныя фота, сувеніры на памяць і выдатны настрой.

16-ы конкурс песні дзіцячае «Еўрабачанне» пройдзе 25 лістапада ў Мінск-Арэне. Гэта будзе другі раз, калі ў Беларусі пройдзе дзіцячае «Еўрабачанне», у мінулы раз краіна прымала конкурс у 2010 годзе. Беларусь на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне» прымала ўдзел 15 разоў. З’яўляецца двухразовым пераможцам дзіцячага «Еўрабачання» — у 2005 і 2007 гадах.