У Гродне 7 жніўня «Нёман» правёў другі матч Кубка Салея у якім прымаў мінскае «Юнацтва». Гульня паміж супернікамі скончылася мінімальнай перамогай гасцей — 0: 1.

Адзіную шайбу ў матчы правёў Ягор Гайнетдзінаў на 25 хвіліне.

«Нёман» — «Юнацтва» — 0: 1 (0: 0, 0: 1, 0: 0)

Свой чарговы матч у Кубку Салея «Нёман» правядзе ў Салігорску 10 жніўня і сустрэнецца з мясцовым «Шахцёрам».