Лаўку, якая стала ахвярай жартаў у інтэрнэце, вывезлі на наступны дзень пасля публікацыі навіны на Hrodna.life.
Сведкі паведамляюць, што нават старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой прыязджаў глядзець на незвычайнае архітэктурнае рашэнне ля сінагогі і абяцаў пакараць вінаватых. Але вось хто паставіў лаўку, невядома. У ЖКГ паведамляюць, што гэта не іх.
Нагадаем, лаўку паставілі ля сінагогі яшчэ ў пачатку жніўня. Паставілі яе спінкай да плота, які агароджвае турыстычную паркоўку ад сметніка.