Здароўе і спорт

Гродзенскія малатабойцы Іван Ціхан і Павел Барэйша выйшлі ў фінал ЧЕ па лёгкай атлетыцы

Гродзенскім спартсменам на Чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў нямецкім Берліне 6 жніўня ўдалося прайсці кваліфікацыю і выйсці ў фінал.

Павел Барэйша па выніках кваліфікацыі заняў 3-е месца з вынікам 76,47 метра, Іван Ціхан у сваёй лепшай спробе кінуў снарад на 74,64 метра і заняў 9-е месца сярод 12 фіналістаў.

Яшчэ адзін беларус Глеб Дудараў з вынікам 72,19 метра заняў 18-е месца і ў лік фіналістаў не трапіў.

Лепшымі па выніках кваліфікацыі сталі паляк Павел Файдэк (77,86 метра) і венгр Бенц Халас (76,81).

Фінал у малатабойцаў адбудзецца 7 жніўня ў 19.45 па беларускім часе.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025