Дзяўчынкі ў панчохах і спадніцах пад японскіх школьніц, хлопцы ў масках, каляровыя валасы і танцы пад карэйскую музыку — у Гродне прайшоў летні анімэ-бал.
Ніхто не чакаў такога наплыву людзей. Каля тайм-кафэ «Партал» паўстала сапраўдная чарга і паўгадзіны спатрэбілася толькі на тое, каб усе жадаючыя зайшлі. Ніхто не думаў, што цяпер аматараў японскіх мульцікаў у Гродне так шмат. «Ветэраны» руху ўзгадвалі, як калісьці збіраліся ў падвале і абмярковаўвалі анімэ — іх было чалавек 20. На балі ж найбольш было новага пакалення анімэшнікаў - школьнікаў 13−16 гадоў.
Некаторыя прыйшлі ў касцюмах любімых герояў. Такое хобі называецца касплэй. Аляксандра, вядомая пад нікам Чыбік, тлумачыць: лепш падбіраць герояў, падобных да цябе па камплекцыі, знешнасці і характары. Так іх прасцей адыграць.
Чыбік падрыхтавала некалькі касцюмаў для анімэ-балу. Спачатку яна была Кірыта з Sword Art Online. Дарэчы, гэта персанаж-мужчына. Адзенне і абутак героя Аляксандра шыла ўручную. Пасля касплэіла Лісу з існуючага карэйскага гурта BlackPink.
Маргарыта [на загалоўным фота ў пачатку артыкула] ўпершыню ўдзельнічала ў касплэі ў вобразе Рэм з анімэ Re: Zero. Яна купіла касцюм пакаёўкі на Аліэкспрэс за 17 долараў, пафарбавала валасы ў блакітны і набыла блакітныя лінзы.
Касплэер Роршаха з комікса «Watchmen» прыйшоў у шчыльнай масцы. У ёй цяжка бачыць і размаўляць, затое эфектна і адпавядае арыгіналу.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…