25-26 жніўня на базе адпачынку «Прывал»пройдзе другі рок-фэст «ROCK AUGUST 2018». Хэдлайнерам першага дня стане кавер-гурт Lincoln Park. Хэдлайнерам другога меўся быць Neuro Dubel, але з-за смерці Аляксандра Кулінковіча выступ адменены. Пра замену паведамяць пазней.
У першы дзень выступяць Lincoln Park, Stuff, Scarlet, SYNAXARIA і An Old Town’ Dogzz. У другі – «Прощай, привычка», Yann Zhanchak, SHTOFF і Pet Nihil.
Уваход на фестываль – 5 рублёў. У дзень фестывалю на “Прывал” будзе хадзіць аўтобус. За навінамі сачыце тут.
