У праграме — анімэ-бал, вядучы з прызамі і конкурсамі, AMV кліпы, секцыя настольных і кансольных гульняў і анімэ-ярмарка. Таксама будзе блок К-поп — музычны жанр, які ўзнік у Паўднёвай Карэі і ўвабраў у сябе элементы заходняга электрапопу, хіп-хопа, танцавальнай музыкі і сучаснага рытм-н-блюзу.

На паці будзе анімэ-крамы «Лямпавая Лаўка» і Okami.by. Плануецца дзве аўтарскія выставы фотакасплэя. Важным элементам балу будзе касплэй-шоу.

Касплэй — гэта папулярнае хобі, якое заключаецца ў перапрананне ў касцюмы і абыгрыванне характару, пластыкі цела і мімікі персанажаў камп’ютэрных гульняў, кінематографа, літаратуры, коміксаў, анімэ і мангі. Як правіла, гэта захапленне ўключае ў сябе выраб касцюма і элементаў атрыбутыкі абранага персанажа.

Калі: 4 жніўня, 16.00

Дзе: цэнтр адпачынку і развіцця «Партал», вул. Вялікая Траецкая, 31

За колькі: 6 рублёў