Яшчэ адзін фудтрак: гродзенцы аднавілі стары фургон і прадаюць там напоі

У Гродне працягваюць актыўна з’яўляцца фудтракі. На фестывалі SunDay упершыню паказалі мабільную кавярню на базе аўтамабіля Barkas B1000. Гэты праект на працягу двух гадоў рэалізоўвалі гродзенцы Мікіта і Канстанцін.

Пасля фестывалю SunDay фудтрак на пастаяннай аснове працуе на вуліцы Таўлая ля аўтамыйкі «7 хвілін», а таксама паспеў пабываць на Біг-міні-фестывалі ў цэнтры Гродна.

[irp posts="75 642″ name=" Дождж задаў усяму атмасферу". Анастасія Роўба пра VII Біг-міні-фестываль у Гродне"]

«Ідэя фудтрака паўстала ў нас каля двух гадоў таму, а аўтамабілі Barkas прыцягвалі мяне яшчэ з ранняга дзяцінства, — распавядае Канстанцін. — Машыну купілі ў Светлагорску за невялікія грошы, але ўклалі ў праект шмат сродкаў, сіл і часу».

Кошт праекта, па словах хлопцаў, параўнальны з цаной новага недарагога легкавога аўтамабіля.

Адноўлены Barkas B1000 1978 года перароблены ў фудтрак

Ад фудтракаў толькі плюсы

Сваё перасоўнае кафэ хлопцы назвалі «wake сup», у перакладзе з англійскай мовы — «кубак абуджэння». У меню гарачыя і халодныя напоі.

«Наш фудтрак зараз пастаянна стаіць на аўтамыйцы «7 хвілін"на Таўлая, а таксама час ад часу выязджае на мерапрыемствы. Не выключана, што перасоўнае кафэ ў будучыні пераедзе на новае месца. Перамяшчацца па горадзе без узгаднення з выканкамам забаронена. Мне здаецца, гэты закон неўзабаве зменяць. З’яўленне такіх мабільных кавярняў паляпшае інфраструктуру горада, у бюджэт ідуць падаткі. Усе ад гэтага атрымаюць толькі плюсы. Ужо цяпер аддзел гандлю гарвыканкама вельмі пазітыўна рэагуе на з’яўленне такіх праектаў».

У перспектыве дэсерты

У фургоне ў гродзенцаў стаіць магутнае халадзільнае абсталяванне, якое можа прыгатаваць больш 20 кг лёду за змену. Гэта адрознівае «wake сup» ад іншых падобных праектаў.

«У мабільных кавярнях звычайна альбо няма месца для ільдагенератара, альбо хтосьці не можа сабе яго дазволіць. Мы ж акцэнтуем увагу на напоях, а яны павінны быць пададзены з правільнай тэмпературай і кансістэнцыяй. Без ільдагенератара працаваць мы не можам. У перспектыве хочам займацца яшчэ і дэсертамі».

[irp posts="68 883″ name=" Купілі ў вёсцы фургон і ўклалі $ 8000″. Фуд-трак «Barkas» з’явіўся ў Гродне"]

Няма планаў па акупнасці, бо праект для душы

Мікіта кажа, што калі ён з Канстанцінам задумаў свой праект, то ў горадзе нічога падобнага не было. Хлопцы хваляваліся: ці можна гэта зрабіць у гарадскіх умовах і ці трэба гэта наогул гродзенцам.

«Мы вельмі доўга рабілі машыну, бо да праекта падышлі сур’ёзна. Трэба аддаць належнае майстрам, якія працавалі над фургонам.
Многія ўдзельнічалі ў стварэнні праекта бясплатна. Сёння наш праект некамерцыйны, мы зрабілі яго такім, якім хацелі яго бачыць. Пры кошце і аб’ёме капіталаўкладанняў, не робім планаў на нейкую акупнасць. Калі хлопцы, якія працуюць у кафэ, і кліенты будуць сябе адчуваць камфортна, то для нас гэта будзе вельмі прыемна».

Фудтрак «Wake cup»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025