Навіны

«Не маем права ўмешвацца». Мінінфарм адказаў наконт артыкулу пра «свядомых» у «Лідскай газеце»

Міністэрства інфармацыі Беларусі пракаментавала публікацыю дзяржаўнай «Лідскай газеты», у якой аўтар, на думку актывістаў БНФ, «зняважліва ставіўся да беларускай мовы», піша Радыё С*****а.

Артыкул пад назвай «Интерес в этом деле скорее личный» быў апублікаваны ў «Лідскай газеце» за 27 чэрвеня. У ім аўтар Антон Быстрыцкі выказаў сумнеў, ці патрэбны ў Беларусі нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча; назваў бацькоў, якія аддаюць дзяцей у беларускамоўныя класы, «свядомымі», а да беларускай мовы ў рускамоўным артыкуле выкарыстаў проста слова «мова» ў двукоссі.


Лідскую раённую газету абвінавацілі ў распальванні нацыянальнай варожасці


Актывісты БНФ Валер Мінец і Сяргей Пантус заявілі, што газета распальвае варожасць паміж беларусамі, якія карыстаюцца беларускай і рускай мовамі.

Анісім: «Чаму ў газеце зневажаюць дзяржаўную мову?»

Старшыня Таварыства беларускай мовы, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім звярнулася ў Міністэрства інфармацыі з запытам наконт гэтай публікацыі. Паводле Анісім, у артыкуле прысутнічае зняважлівае стаўленне да дзяржаўнай беларускай мовы, а таксама ў негатыўным кантэксце згадваецца яе імя.

Старшыня ТБМ задала шэраг пытанняў міністру інфармацыі Аляксандру Карлюкевічу:

Якая ягоная пазыцыя адносна гэтай публікацыі?

Ці з’яўляецца артыкул часткай агульнай стратэгічнай палітыкі Мінінфарму, ці гэта выключна пазіцыя рэдакцыі газеты?

Чаму газета, якая абазначана як дзвюхмоўная, значную большасць сваіх матэрыялаў друкуе на расійскай мове, а ў дачыненні дзяржаўнай беларускай мовы дэманструе зняважлівыя адносіны?

Мінінфарм: «Не дапускаецца незаконнае абмежаванне свабоды масавай інфармацыі»

У Міністэрстве інфармацыі адказалі на ліст Алены Анісім. Паводле першага намесніка міністра інфармацыі Паўла Лёгкага, Мінінфарм не вызначае рэдакцыйную палітыку гэтай газеты, бо не з’яўляецца ні заснавальнікам, ні рэдакцыяй выдання.

Да таго ж, паводле Лёгкага, «не дапускаецца незаконнае абмежаванне свабоды масавай інфармацыі» і міністэрства «не мае права ўмешвацца ва ўнутраную дзейнасць рэдакцыі „Лідскай газеты“». Пры гэтым Лёгкі спасылаецца на закон аб СМІ.

Наконт пытання аб дзвюхмоўі ў дзяржаўнай газеце Мінінфарм паведаміў, што суадносіны ўжывання дзяржаўных моў у такіх выданнях не рэгламентаваныя законам аб СМІ і «павінны быць у полі зроку рэдакцыйных калектываў».

Пры гэтым у лісце адзначылі, што Мінінфарм станоўча ставіцца да ўжывання беларускай мовы ў СМІ і не робіць розніцы паміж рускай і беларускай мовамі.

«Пры ўзгадненні на пасады галоўных рэдактараў СМІ кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі ўдзяляе больш пільную ўвагу выкарыстанню беларускай мовы на старонках перыядычных выданняў», — дадаюць у міністэрстве.

Пра зняважлівае стаўленне да беларускай мовы ў «Лідскай газеце» ў лісце міністэрства згадкі не было.

Рэдактарка газэты: «Дашліце, калі ласка, на факс»

Галоўная рэдактарка «Лідскай газеты» Кацярына Серафіновіч адмовілася пракамэнтаваць публікацыю Быстрыцкага. Як толькі карэспандэнтка С*****ы прадставілася ёй, Серафіновіч запыталася, ці ёсць у яе акрэдытацыя МЗС Беларусі. «Дашліце, калі ласка, на факс. Да пабачэння». І паклала слухаўку.

Копія акрэдытацыі МЗС Беларусі ў якасці карэспандэнта замежнага СМІ на імя Іны Студзінскай была дасланая ў рэдакцыю «Лідскай газеты». С*****а спадзяецца на інтэрв'ю з рэдактаркай гэтага выдання.


Поломалась стиральная машинка? Не стоит расстраиваться, и бежать за новой в магазин. Всегда можно починить. Вашему вниманию представлен ремонт стиральной машины на дому в Екатеринбурге от профессионалов своего дела. Более детально на сайте ekbsm.ru.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025