Святкаванне Дня ПДВ у Гродне пачалося раніцай 2 жніўня ля Юбілейнага возера. У Гродзенскім аэраклубе дэсантнікі і спартсмены здзейснілі па некалькі скачкоў з парашутам. Пасля гэтага святкаванні перанесліся ў цэнтр горада.
Ля мемарыяла воінам-інтэрнацыяналістам дэсантнікі ўсклалі кветкі і далей калона з дваццаці чалавек накіравалася ў цэнтр горада на традыцыйныя гулянні. Там некаторыя ажыццявілі адну з традыцый, якую не ўсе ўхваляюць — купанне ў фантанах. Гулянні ў горадзе будуць працягвацца да позняга вечара.
Даведка
2-га жніўня ў Беларусі адзначаюць Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый. Таксама і прадстаўнікі паветрана-дэсантных войскаў, якiя жывуць на постсавецкай прасторы, адзначаюць сваё свята менавіта ў гэты дзень. Яны гэта робяць таксама, як і памежнікі ці маракі. Менавіта ў гэты дзень у 1930 годзе ў Савецкім саюзе ўпершыню дэсантаваліся на парашутах 12 чалавек для выканання тактычнай задачы. З тых часоў і прынята лічыць 2 жніўня Днём нараджэння ПДВ.
На Гродзеншчыне жывуць і тыя, хто ў свой час праходзіў службу ў дэсантных войсках СССР, і тыя, хто служыў ужо ў незалежнай Беларусі. Традыцыі, закладзеныя дзясяткі гадоў таму, працягвае і маладое пакаленне, якое нядаўна звольнілася ў запас. Многія 2 жніўня збіраюцца з калегамі і едуць на прыроду ці прыходзяць у цэнтр горада і там адпачываюць.
У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…
ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…