Футбалісты «Нёмана» працягваюць дрэнна гуляць. У суботу 28 ліпеня падапечныя Ігара Кавалевіча ў Бабрускага прайгралі ў 1/16 Кубка Беларусі мясцовай «Белшыне» і вылецелі з розыгрышу.
«Нёман» апошні раз прайграваў на стадыі 1/16 фінала ў далёкім 1995 годзе.
Белшына (Д2) — Нёман — 3: 1
Галы: 1: 0 — Гомза (26). 2: 0 — Сідарэнка (60). 2: 1 — Мукам (69, з пенальці). 3: 1 — Галенка (84).
Акрамя вылету з Кубка Беларусі справы ў гродзенскай каманды ідуць дрэнна і ў нацыянальным чэмпіянаце. Чорная паласа ў жоўта-зялёных пачалася яшчэ ў канцы чэрвеня, калі гродзенцы на сваім полі ўмудрыліся ў канцоўцы матчу прапусціць два галы і згуляць унічыю з «Мінскам» 2:2. Пасля сталічнай каманды быў няўдалы выезд у Брэст, дзе «Нёман» прайграў гаспадарам з лікам 1:0. Праз тыдзень каманда Ігара Кавалевіча пацярпела буйную паразу ў Віцебску 5:1, а 20 ліпеня «Нёман» быў прыніжаны на родным стадыёне камандай са Слуцка.
Чарговы матч у чэмпіянаце «Нёман» правядзе пасля перапынку — ён пройдзе ў Магілёве 17 жніўня. Галоўнаму трэнеру каманды Ігару Кавалевічу ёсць над чым падумаць.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…