Як паведамляе афіцыйны сайт гродзенцаў на прагляд у «Нёман» прыехаў 23-гадовы камерунскі нападнік Жуніёр Бенедіктус Дьедонне Атеменге Авоно. Рост форварда складае амаль два метры.
Вядома, што апошнім клубам камерунскага футбаліста быў мараканскі «Мулудзія Уджда» (Д2), у які ён перайшоў у сярэдзіне 2017 года з іншай мараканскай каманды «Шабаб Атлас» (Д1) і дапамог ёй займець пуцёўку ў наймацнейшы дывізіён.
Таксама вядома, што футбаліст выклікаўся ў трэніровачныя лагеры і на таварыскія матчы моладзевых і алімпійскай зборных Камеруна (U-20, U-23).
Гродзенскі «Нёман» пасля 17-ці тураў чэмпіянату займае 8-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 25 ачкоў.
28 ліпеня гродзенцы правядуць кубкавы матч у Бабруйску, дзе сустрэнуцца з мясцовай «Белшынай»
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…