Як паведамляе афіцыйны сайт гродзенцаў на прагляд у «Нёман» прыехаў 23-гадовы камерунскі нападнік Жуніёр Бенедіктус Дьедонне Атеменге Авоно. Рост форварда складае амаль два метры.

Вядома, што апошнім клубам камерунскага футбаліста быў мараканскі «Мулудзія Уджда» (Д2), у які ён перайшоў у сярэдзіне 2017 года з іншай мараканскай каманды «Шабаб Атлас» (Д1) і дапамог ёй займець пуцёўку ў наймацнейшы дывізіён.

Таксама вядома, што футбаліст выклікаўся ў трэніровачныя лагеры і на таварыскія матчы моладзевых і алімпійскай зборных Камеруна (U-20, U-23).
У "Нёман" на прагляд прыехаў камерунскі нападнік

Гродзенскі «Нёман» пасля 17-ці тураў чэмпіянату займае 8-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 25 ачкоў.

28 ліпеня гродзенцы правядуць кубкавы матч у Бабруйску, дзе сустрэнуцца з мясцовай «Белшынай»