Падчас Біг-міні-фестывалю вулічных мастацтваў можна будзе згуляць у арт-квэст. Ён пройдзе ў нядзелю, 29 ліпеня. Паўдзельнічаць можна бясплатна.

Квэст будзе праходзіць з 11.00 па 17.00. Мэта квэсту — сабраць пазл. У галерэі «У майстра» вы атрымаеце першы пазл. Адказваючы на ​​пытанні, рухаецеся па горадзе, знаходзячы наступныя яго часткі. Па завяршэнню пераможцу дастанецца маленькі бонус ад галерэі.

Шчасліўчыка выберуць генератарам выпадковых лікаў з удзельнікаў, якія цалкам сабралі пазл. Кожны ўдзельнік зможа атрымаць падказку па нумары 8029 29 19 602.