20 ліпеня гродзенскія ВНУ пачалі залічэнне абітурыентаў на бюджэт. У Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы было пададзена 2391 заявы. У медуніверсітэт — 577 заявак, а ў аграрны — каля 500, піша T*T.Б*Й.

У Гродзенскім універсітэце самай папулярнай спецыяльнасцью стала «графічны дызайн»: 10,5 чалавек на месца. За ім — «міжнароднае права» (5,5 чалавека на месца) і «лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый», дзе конкурс быў 4,5 на месца. Чацвёрку лідэраў замыкае «турызм і гасціннасць» з 4 людзьмі на месца, распавялі ў Гродзенскім універсітэце.

Самы высокі прахадны бал па трох сертыфікатах ЦТ у спецыяльнасцяў «міжнароднае права» (366 балаў), «лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (знешнеэканамічныя сувязі)» (356 балаў) і «фінансы і крэдыт» (318).

Зараз у універсітэце ідуць уступныя экзамены для абітурыентаў, якія паступаюць па двух сертыфікатах ЦТ і для выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Экзамены завершацца 24 ліпеня. Залічэнне пройдзе 26 ліпеня. Да 4 жніўня ўключна прымаюцца дакументы на платную форму навучання.

Што тычыцца Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта, то тут самай папулярнай спецыяльнасцю сярод бюджэтнікаў стала «педыятрыя» — на 70 месцаў пададзена 168 заявак, то 2,4 чалавека на месца, потым ідуць «медыка-псіхалагічная справа» і «медыка-дыягнастычнае справа».

Прахадны бал на лячэбны факультэт складаў 342 балы. На медыка-дыягнастычны факультэт — 326 балаў. Педыятрычны факультэт — 302 балы і медыка-псіхалагічны факультэт — 284 балы, паведамляецца на сайце Гродзенскага медуніверсітэта.

У Гродзенскім аграрным універсітэце на 405 бюджэтныя месцы было пададзена каля 500 заяў. Найбольш папулярная спецыяльнасць — «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». Тут конкурс — 2, 5 чалавека на месца. Потым ідуць спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю — аграномы, заатэхнікі і ветэрынары. Конкурс — 1,3 чалавека на месца.


Думаете о смене гардероба? В решении вопроса интернет — магазин женской одежды Стрекоза. Более детально ознакомиться с каталогом продукции можно на сайте strekozzza.com.ua.