Квэст «Шукай Lidbeer»: квіткі на гала-канцэрт схаваюць у 12 гарадах Беларусі

LIDBEER прапануе беларусам адчуць сябе сапраўднымі кладашукальнікамі! Прымі ўдзел у квэсце «Шукай LIDBEER» і выйграй запрашальныя білеты на гала-канцэрт LIDBEER з удзелам гуртоў ЧуVство Палёту, Nizkiz, Animal Джаz, Воплі Відоплясова і Ленінград.

З 23 ліпеня ў 12 гарадах Беларусі схаваюць канверты з запрашальнікамі на гала-канцэрт фестывалю LIDBEER. У гэтым годзе арганізатары плануюць схаваць 20 канвертаў і ў кожным па 2 квіткі. Тры разы на тыдзень на lidbeer.by, а 13:00 будуць апублікаваныя падказкі з указаннем месца, дзе схаваны незвычайны скарб. Кожны можа стаць уладальнікам шчаслівых білетаў і адправіцца ў яркае падарожжа на open-air LIDBEER. Стартуе квэст «Шукай LIDBEER» ў Менску 23 ліпеня ў 13:00.

У чацвёрты раз у Лідзе пройдзе фестываль хмеля, соладу і вады LIDBEER. Гасцей чакае вялікі і разнастайны фудкорт, розныя актывацыі і квэсты, выступы вулічных артыстаў, а таксама гала-канцэрт. На галоўнай сцэне выступяць рок-гурты з Беларусі, Расіі і Украіны: ЧуVство Палёту, Nizkiz, Animal Джаz, Воплі Відоплясова. Хэдлайнерам канцэрта стане групоўка Ленинград, якая ўпершыню за некалькі гадоў парадуе беларусаў адкрытым фарматам выступу.

www.youtube.com/watch?v=et281UHNoOU


Уваход на фестываль свабодны. Кошт квіткоў на пляцоўку гала-канцэрта — 25 BYN (колькасць квіткоў па стартавым кошце абмежаваная). Набыць квіткі без камісіі можна на сайце lidbeer.by. Таксама квіткі рэалізуе аператар kvitki.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025