Хакейны “Нёман” 21 ліпеня правёў свой першы таварыскі матч міжсезоння. У Гродне падапечныя Сяргея Пушкова буйна абыгралі “Ліду” – 6:0.
Чэмпіёны Беларусі выступалі наступным складам:
Трус (Саманькоў, Кiфарэнка); Лебедзеў – Шуба, С.Маляўка – Смураў – А.Маляўка; Шведаў – Грышанаў, Кіслы – Рэмезаў – Ляўша; Хараманда – Пятроў, Маліноўскі – Баярчук – Варывончык; Малаткоў – Кузьмін, Арлоў – Савіных – Алімаў; Налётаў – Макрыцкі – Сафін; Казячы.
“Нёман” – “Ліда” – 6:0
галы:
03.49 1:0 – Рэмезаў (Ляўша, Грышанаў, – бол.)
11.56 2:0 – Смураў (С.Маляўка)
24.59 3:0 – Казячы (Грышанаў, Варывончык)
29.45 4:0 – С.Маляўка (Лебедзеў, Шуба, – бол.)
32.52 5:0 – Налётаў (Хараманда, Макрыцкі, – бол.)
36.37 6:0 – Налётаў (Макрыцкі, Пятроў)
У серыі булітаў чырвона-чорныя прайгралі з лікам 2:3
Буліты: Варывончык – 1:0, Захараў – 1:1, Налётаў – 1:1, Кiрпiчонак – 1:2, Казячы – 1:2, Драздоў – 1:2, Рэмезаў – 1:2, Лонавенка – 1:2, Кіслы – 2:2, Чэравач – 2:2, Лукашэвіч – 2:3, Ляўша – 2:3.