У Гродне 21 ліпеня «Нёман» пацярпеў трэцюю паразу запар. На гэты раз гродзенцы буйна саступілі «Слуцку». Адказнасць за паразу ад суперніка на сябе ўзяў галоўны трэнер каманды Ігар Кавалевіч.

Пасля прайгранага матчу Кавалевіч падышоў да трыбунаў і каля двух хвілін выслухоўваў прэтэнзіі заўзятараў, а пасля запрасіў усіх у залу для прэс-канферэнцый.

https://www.instagram.com/p/BlfAWLAlPS2/?taken-by=raslkulevich

— Хацеў бы папрасіць прабачэння перад заўзятарамі ня столькі за паразу, колькі за гульню. Каманда паказала сябе бесхрыбетнай. Для мяне гэта, як для трэнера, дзіўна. Каманда праяўляецца ў такіх сітуацыях крытычных. Гэта мая віна як трэнера. Трэба разабрацца ў калектыве. Ёсць моманты, якія мы абавязаны выправіць. Так гуляць перад сваімі заўзятарамі ў маю бытнасць трэнерам нельга. У бліжэйшых матчах мы сітуацыю выправім. Трэба пару дзён, каб усе асэнсаваць і разабрацца.

— Ці адчулі вы адсутнасць фанатаў на сектары? (фанаты байкатуюць чарговы матч з-з дзеянняў міліцыі)
— Адсутнасць фан-сектара адчуваем. Удзячныя хлопцам, якія прыехалі ў Віцебск. Трэба з гэтым пытаннем разабрацца.

— Разглядаеце варыянт з вяртаннем Савіцкага?
— Мы ўвесь першы круг гулялі без нападніка. Разлічвалі на Славу Глеба, але траўмы не дазволілі яму паказаць сябе. Нам прыйшлося расстацца. Гэта была яго ініцыятыва. Нам трэба ў гэтую паўзу падкарэктаваць некаторыя моманты. На яго можа прэтэндаваць любая каманда, у тым ліку і Гродна. Але ў Брэсце сітуацыя няпростая. Калі ўвогуле, то мы шукаем аднаго або двух нападнікаў ў гэты трансфернае акно.

— Якія перспектывы Януша ў Нёмане?
— Я б хацеў, каб Коля застаўся. Ён вельмі прафесійна ставіцца да сябе, да трэніровак. Калі казаць пра ветэранаў каманды, то да ўсіх можна прад’явіць прэтэнзіі па сканчэнні матчаў, але ён менш за ўсё іх заслугоўвае.