Шаблю спрабаваў незаконна перамясціць цераз мяжу гродзенец, паведамляе БЕЛТА. Легкавы аўтамабіль Suzuki ехаў з Польшчы праз пункт пропуску «Брузгі» па зялёным калідоры. Пры правядзенні мытнага кантролю ў пасажыра выявілі шаблю з даўжынёй ляза 78 см.

Шаблю ідэнтыфікавалі ў Гродзенскім міжраённым аддзеле камітэта судовых экспертыз. Шабля выявілася прускай артылерыйскай салдацкай шабляй 1896 года. Яна прадстаўляе культурную каштоўнасць і адносіцца да халоднай зброі.

Па факце недэклараванне тавару Гарадзенская рэгіянальная мытня пачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.1 арт. 14.5 КаАП. Шабля канфіскавана да рашэння суда. Мытнае заканадаўства ўстанаўлівае абмежаванне як на ўвоз халоднай зброі на тэрыторыю ЕАЭС, так і на вываз. Перамясціць праз мяжу такі тавар можна толькі пры наяўнасці дазволу, выдадзеных упаўнаважаным органам. У Беларусі такім з’яўляецца Міністэрства ўнутраных спраў.

Калі вы сумняваецеся, ці дазволены прадмет ці правозіце, мытня рэкамендуе ехаць праз чырвоны калідор з прадстаўленнем службовай асобе дэкларацыі на тавар.