«Разбітае Сэрца Пацана», «Петля Пристрастия», Krambambula, Neuro Dubel і шмат іншых гуртоў збяруцца з 20 па 22 ліпеня каля польскага Гарадка. Там ужо 29 раз пройдзе фестываль «Басовішча», дзе выступяць лепшыя маладыя музыкі з Беларусі, Польшчы, Украіны і з балканскіх краін.

Фестываль пачнецца з конкурсу маладых гуртоў. Пераможца конкурснай часткі выступіць на наступны дзень. Для дзяцей у суботу пройдзе праект тэатра Czrevo — «Казкі па-свойму», якія чытаць будзе Ёанна Троц. Выступы будуць цягнуцца з 18.00 да позняй ночы.
Басовішча - на гэтых выходных! Глядзіце лайн-ап
Уваход на фестываль бясплатны. Для зручнага даезду пусцяць дадатковыя цягнікі. Намётавы гарадок будзе адкрыты з 19 па 22 ліпеня і каштуе 30 зл. У БАСмежжы свае вырабы будуць прадаваць Symbal.by, Мой родны кут і Модная Цішотка.
— Ад пачатку фестывалю імкнемся да таго, каб ён быў на высокім ўзроўні, а наведвальнікі заставаліся з самымі лепшымі ўспамінамі і ўражаннямі. Падчас фестывалю Гарадок пераўтвараецца на бурлівае жыццём месца. Брытанскі «The Guardian» назваў наш фестываль «Вакном у свабодную Беларусь», бо тут музыкі з Беларусі могуць прэзентаваць сваю творчасць без цэнзуры, — кажуць арганізатары.