Абласны суд падтрымаў касацыйную скаргу Вольгі Макарэвіч — маці хлопчыка-інваліда Максіма Макарэвіча. Прадпрыемства «Гроднапрамбуд», дзе працуе Вольга, цягам 20-ці месяцаў, ад прызнання яго інвалідам, у парушэнне закона не забяспечыла маці магчымасці атрымання сацыяльнай дапамогі, піша Беларускае Радыё Рацыя.
Паводле рашэння калегіі абласнога суда, рашэнне Кастрычніцкага раённага суда адносна іску Вольгі Макарэвіч адменена, а яе патрабаванні па кампенсацыі нявыплачанай дапамогі для сына-інваліда будуць задаволены за кошт прадпрыемства.
— Я вельмі хацела выразіць удзячнасць абласному суду за тое, што яны шчыра і адказна разгледзелі маю справу. За тое, што максімальна ўспрынялі інтарэсы дзіцяці і дапамаглі абараніць гонар майго сына. Хацела таксама падзякаваць аблвыканкаму, а ў прыватнасці Лісковічу Віктару Андрэевічу за тое, што ён пасадзейнічаў у вырашэнні майго пытання, праваабарончым арганізацыям, усім СМІ і ўсім неабыякавым людзям, — кажа Вольга Макарэвіч.
— Суд апраўдаў мае спадзяванні, то бок ён кіраваўся заканадаўствам, якое дзейнічае ў Рэспубліцы Беларусь. Хутчэй за ўсё паўплываў чалавечы фактар, што дзіця з такім захворваннем. Што агулам датычыць інвалідаў - дзяцей і дарослых, то ў нас гэтаму надаецца вельмі мала ўвагі. Маці прайшла вельмі доўгі шлях, яна звярнулася да нас даволі позна. Калі б яна адразу звярнулася да нас, то мы б канешне атрымалі гэты вынік на пачатковым этапе, — кажа прадстаўнік абласнога таварыства інвалідаў Яўген Жукаў, які ў судзе прадстаўляў інтарэсы Вольгі Макарэвіч.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…