SunDay 2018: як забавіцца дзецям і дарослым на аўтафестывалі 21 ліпеня

У наступную суботу, 21 ліпеня, ля Юбілейнага возера адбудзецца фестываль SunDay 2018. Акрамя дзівосных аўтамабіляў і магутнага канцэрту, фестываль прапануе наведвальнікам велізарныя зоны забаў. Што ж такога незвычайнага прывязуць у Гродна з розных куткоў Беларусі? Расказвае autogrodno.by.

— Кожны павінен быць прыемна здзіўлены! Такі тэзіс мы ўзялі за аснову, ствараючы фестываль SunDay, — кажуць арганізатары.

Наведвальнікам прапануюць шматлікія гульні і прыемныя падарункі. Напрыклад, падчас фестывалю будзе праходзіць бясплатны квэст, дзе за кожную перамогу ўдзельнікі атрымаюць штампы SunDay у спецыяльны пашпарт. Хто набярэ больш штампаў - атрымае прызы.

— Усе гульні квэста разлічаны на кемлівасць і спрыт. Кожны тур конкурсу будзе незабыўны. Напрыклад, трэба будзе выбрацца з вялікага лабірынта, падлавіць вылятаючы з тунэлю мячык або знайсці аўтамабіль 1929 года выпуску, — тлумачаць арганізатары.

На SunDay вязуць самы вялікі карабель Беларусі

Самую вялікую надзіманую сістэму горак Беларусі, пабудаваную ў выглядзе карабля, размесцяць у дзіцячай зоне.

— Памеры карабля 16×8 метраў, усярэдзіне ёсць горкі, лесвіцы і фігуры, з якімі можна баксаваць. Дзеці змогуць залазіць на мачты і уяўляць сябе сапраўднымі маракамі, — распавядае магілёўскі пракатчык, для якога карабель пабудавалі па індывідуальных лекалах у Кітаі. — Мы яго ўжо паказвалі на святах у Магілёве — дзеткі захопленыя такімі памерамі гульнявой пляцоўкі.

5 гадзін майстар-класаў і гульняў з дзецьмі

З дзецьмі і дарослымі на SunDay 2018 будуць працаваць дзясяткі аніматараў. Вось, напрыклад, праграма адной з забаўляльных дзіцячых зон:

14:00 — 14:00 — SunDance
14:40 — 15:00 — Пачаркушкі
15:00 — 15:40 — Метамарфозы
15:40 — 16:00 — Пачаркушкі
16:00 — 16:40 — Каляровае марожанае (Дзеткі 3−6 гадоў! Чакаем вас)
16:00 — Вясёлая грымёрша
17:00 — 17:40 — СпортCARцы
17:40 — 18:00 — Пачаркушкі
18:00 — Вясёлая грымёрша
18:00 — 18:40 — Трансформеры
18:40 — 19:00 — Пачаркушкі

Падчас гульняў будуць актыўна раздавацца падарункі і марозіва.

Пляцоўкі з цацкамі і кубікамі для хлопчыкаў і дзяўчынак

Калі малым больш падабаецца гуляць самастойна, для іх будзе разгорнута вялікая зона з цацкамі і кубікамі. Вакол зоны арганізатары размесцяць крэслы-мяшкі, каб бацькі камфортна маглі назіраць за гульнямі сваіх дзяцей. Зона абсалютна бясплатная.

Таксама дзеткам прапануюць бясплатнае наведванне пакоя «віртуальнай рэальнасці» і бясплатныя паездкі на электрамабілях, дзіцячае кафэ, каруселі, трансформераў-аніматараў і гэтак далей.

— А наконт дарослых? — цікавімся ў арганізатараў.

— Для дарослых наведвальнікаў дадаем экстрэмальныя забавы. Да прыкладу, можна будзе саскочыць з вышыні трэцяга паверха ў вялікую надзіманую падушку, адчуць сябе скалалазам і падняцца са страхоўкай на вышыню па стромай сцяне.

Таксама на тэрыторыі SunDay будзе арганізаваны хуткасны спуск па спецыяльным трывалым тросе, так званаму «тралею». Пры гэтым будуць дзейнічаць ужо знаёмыя па мінулых гадах атракцыёны: напрыклад, розныя ціры, гульні на сілу і спрыт, — запэўніваюць арганізатары.


— Дарэчы, ужо ясна, што фестываль SunDay 2018 паб’е ўсе свае мінулыя рэкорды па колькасці і ўзроўні ўдзельнікаў. Многія з прадстаўленых аўтамабіляў да гэтага можна было ўбачыць толькі ў часопісах і відэа-аглядах. Таксама тры сцэны фестывалю будуць насычанымі рознымі шоў. Вядучымі становяцца Слава Камісаранка і Андрэй Ірха.

Вечар завершыцца розыгрышам аўтамабіля BMW e30 і электравеласіпедаў, «эратычнай мыйкай» і наймагутнейшым рок-канцэртам «Nikamuza», дзе будуць выкананы сусветныя хіты Nirvana, Queen, AC / DC, Linkin Park, The Beatles, Metallica і многіх іншых пад акампанемент класічных інструментаў. Завершыць фестываль начны Open Air.

youtu.be/W7lvfer0TNw

Зараз квіткі на SunDay 2018 даступныя ў касе па вуліцы 17 верасня, 50.

Дзецям да 12 гадоў уваход бясплатны.

Праграма фестывалю будзе апублікаваная пазней. Але вядома, што ўваход для гледачоў адкрываецца, а 12:00 21 ліпеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025