У Гродне па выніках лабараторных даследаванняў было абмежавана купанне дзяцей у зонах адпачынку ўрочышча Пышкі, ўрочышча Ласосна, на цэнтральным пляжы на Нёмане ў Гродна, а таксама на возеры Юбілейным, паведамляе БЕЛТА.
Акрамя таго, прыпынена купанне дзяцей і дарослых да атрымання вынікаў лабараторных даследаванняў, якія пацвярджаюць бяспеку вады для адпачывальнікаў, у зоне адпачынку Шчучынскага ЖКГ на возеры ў Шчучыне.
У зоне адпачынку, размешчанай на возеры Белым ў аграгарадку Азёры Гродзенскага раёна, з 10 ліпеня дзецям зноў можна купацца.
Спецыялісты кажуць, што таксама ёсць парушэнні ў утрыманні тэрыторыі ў зонах адпачынку ў Ваўкавыскім, Лідскім, Мастоўскім, Навагрудскім, Свіслацкім, Слонімскім, Смаргонскім раёнах.