Дадаць навіну
Чацвер, 19 ліпеня 2018, 10:02

Пяць новых дзіцячых пляцовак з’явілася ў Гродне. 13 ліпеня іх афіцыйна адкрываюць

У Пышках і ў чатырох гродзенскіх дварах з 13 ліпеня здаюцца ў эксплуатацыю новыя дзіцячыя пляцоўкі. Яны былі ўсталяваныя ў рамках праекта «Сочный дворик», які рэалізуе брэнд «Сочный».

Прадстаўнікі брэнда разам з Гродзенскім гарвыканкамам выбралі чатыры двары, дзе да 13 ліпеня павінны былі ўсталяваць сучасныя дзіцячыя пляцоўкі. Яшчэ адну пляцоўку усталявавалі ў Пышках.

Новыя бяспечныя дзіцячыя комплексы з’явіліся ў дварах:

вул. Кляцкова, 98
вул. Рэпіна, 3
вул. Урублеўскага, 86
вул. Курчатава, 28

Выбар пляцовак-пераможцаў быў заснаваны на спалучэнні некалькіх фактараў: наяўнасць у кожным дварым дзіцячага абсталявання, колькасць дзяцей, якія жывуць у раёне і крэатыўнасць заяўкі ад мясцовых жыхароў. Таксама важна, каб камунікацыі былі размешчаны неглыбока.

Усяго жыхары Гродна даслалі 242 заяўкі на ўстаноўку дзіцячых комплексаў у дварах па праекце «Сочный дворик».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: